Мы ганарымся сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі. Сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі сэнс сваёй дзейнасці бачыў у служэнні народу.

Гістарычны кінапаказ “Шлях да святыняў – шляхам Францыска Скарыны” прайшоў у бібліятэцы для чытачоу.  Алена Анатольеўна Якута пазнаёміла дзяцей з фактамі аб асветніку. Яны чыталі выказванні пра Скарыну, разгадвалі крыжаванку, дзе ключавым словам былі імя і прозвішча  асветніка.

 

 

 

 

 

Обновлено (10.09.2020 11:32)