Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаемымі, і вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца сваю мову, не шануе яе.

У рамках тыдня беларускага пісьменства ў бібліятэцы прайшоў літаратурны фаэтон “Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова”. Дзеці чыталі вершы і выказванні аб мове. Разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў конкурсах:  “Адгадай казкі”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пра каго кажуць”, “Пазнай твор па ўрыўку”, а таксама ў гульнях “Літара заблудзілася” і “Сказы-жартаўнікі”.

 

 

 



Обновлено (08.09.2020 15:44)