19 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння Аляксандра Сямёнавіча Жукоўскага – краяведа-энтузіяста, публіцыста, заснавальніка народнага музея СШ №4. З гэтай нагоды ў бібліятэцы для юных чытачоў прайшоў краязнаўчы экскурс “Па крупінках збіраючы гісторыю”. Прысутных пазнаёмілі з жыццёвым шляхам знакамітага земляка, пра тое як ствараўся народны музей спачатку ў Чамярах, затым у СШ №4, як Аляксандр Сямёнавіч усё сваё жыццё працягваў пошукавую і даследчую працу па ўзнаўленню гераічнага мінулага Слонімшчыны.

 

Обновлено (18.02.2020 18:34)