Аптымістычныя чытанні “Верш з усмешкаю сябруе” правялі з чытачамі бібліятэкі. Дзетак пазнаёмілі з творчасцю беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава, якому споўнілася 65 гадоў. Вершы Анатоля Зэкава вясёлыя і павучальныя. З дапамогай іх можна вывучыць беларускую азбуку, правілы правапісу, навучыцца лічыць і спраўляцца з матэматычнымі прыкладамі і заблытанымі загадкамі. Дзеці з задавальненнем чыталі гумарыстычныя вершы і скорагаворкі.

 

 

Обновлено (22.01.2020 09:57)