15 студзеня  споўнілася 80 гадоў як быў створаны Слонімскі раён, як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. З гэтай нагоды з навучэнцамі 8-х класаў УА “Сярэдняя школа № 2” правялі краязнаўчыя чытанні “Табою дыхаю мой край праменным сонейкам сатканы”. Бібліятэкар Таццяна Аляксандраўна Сявец пазнаеміла дзяцей з багатай гісторыяй Слонімскага краю, распавяла пра тое, колькі знакамітых і таленавітых людзей выйшла родам са Слонімшчыны, правяла агляд краязнаўчай літаратуры, прадстаўленай кнігамі Сяргея Чыгрына “Альбярцін”, “Тэатр у Слоніме”, “Родам са Слонімшчыны”, “Слонімскія падмуркі”, “Слонімскі буквар”, Васіля Супруна “Дзеі над Шчарай”, “За смугою часу”, Васіля Афанасіка “Неугасимая лампада”, “Загадки Слонимских святынь”, дзе раскрываецца гісторыя роднага краю і старажытная і больш сучасная.

І вядома ж мілагучнай песняй гучалі вершы пра родны край, пра сваю маленькую радзіму паэтаў са Слонімшчыны Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Сяргея Чыгрына, Анатоля Іверса, Ігара Бурсевіча, Ірыны Войткі і інш.

Працягваецца жыццё, працягваецца гісторыя Слонімскага раёна. На перадзе будучыня, якую праслаўляць і юным слонімскім жыхарам. Таму і пажадана было ім словамі слонімскага паэта Гальяша Леўчыка:

“Ідзі і сей!

Праўдзіва зерне сей –

Зярнятак добрай мудрай думкі

На полі родным шмат развей –

Ідзі і сей!

 

Обновлено (16.05.2020 13:00)