Кніжны агляд да 80-годдзя Валянціна Лукшы “Карагодзяць поры года” правялі з навучэнцамі  4 а класа СШ № 2.
     Прысутных пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, які з’яўляецца аўтарам і шматлікіх кніг для дзяцей. Па некаторым з іх і правялі агляд.
 
     Многа твораў прысвяціў Валянцін Лукша прыродзе, асабліва расліннаму свету. Дзеці зачыталі верш “Зялёная бальніца”, які ўяўляе сабой парады для выкарыстання лекавых раслін і пазнаёміліся як яны выглядаюць.
     Праз верш “Дзівосны гадзіннік” даведаліся, якія кветкі і калі адкрываюць і закрываюць свае пялёсткі. А праз верш “Жывы барометр” вывучалі прыкметы і з’явы прыроды.
     З раздзелу “За дзясяткамі ў школу” з кнігі “Дзень-залацень” зачыталі вершы “Бацькоўскі сход”, “Любімы ўрок”, “Экстрасэнс”, праз якія дзеці пазналі саміх сябе ў сваім цікавым школьным жыцці і зрабілі адпаведныя вывады.
     Валянцін Лукша займаўся перакладамі на беларускую мову вядомых дзіцячых пісьменнікаў. Адзін з іх – “Блытаніца” К.Чукоўскага дзеці прачыталі з вялікім задавальненнем.
     Вершы і казкі пісьменніка вучаць дабрыні, павазе да старэйшых і любові да Бацькаўшчыны.

Обновлено (02.04.2018 18:26)