Жыта хвалюецца, сэрца на ўздыме,

     Сэрца чакала такога даўно.

     Слаўлю таго, хто абраў сваім імем

     Колас, напоўнены спелым зярном.

     Два каласы, дзве праўдзівыя песні

     Побач ідуць, нібы сонца ў свет.

                                                                       Колькі вы радасці людзям прынеслі,

                                                                          Колас жытнёвы і Колас-паэт!

                                                                                                   Раман Тармола

     Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа з чытачамі бібліятэкі быў праведзены літаратурны агляд “Жывое дыханне народа”.

 

     Падчас мерапрыемства пазнаемілі прысутных з жыццем і творчасцю пісьменніка, зрабілі агляд кніг. 

     Затым дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне па творчасці Я.Коласа “Клуб знаўцаў”, паказалі сцэнкі з дзяцінства Я.Коласа, разгадвалі рэбусы, за якімі раскрывалася сапраўднае імя Я.Коласа і псеўданім пісьменніка.

     У конкурсе “Блытаніца”дзеці паспрабавалі расставіць правільна (па-парадку) радкі з вершу і зачытвалі яго.

     У конкурсе “Злучы назву верша з імем яго аўтара” выбіралі сапраўдны верш Я.Коласа. З пераблытаных літар складалі назву твора Я.Коласа.
 
Дзеці па чарзе зачыталі верш “Савось-распуснік”. 
 

Обновлено (05.04.2018 20:27)